Logo Polskiego Radia
Print

Лепш прадухіляць чым лячыць

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2015 16:15
Міністэрства аховы здароўя рыхтуе маштабную акцыю па прасоўваньні здаровага ладу жыцьця.
www.zdrowe-odzywianie.blog.onet.pl

Больш выгадна прадухіляць, чым лячыць. Міністэрства аховы здароўя Польшчы вырашыла зьвярнуць большую ўвагу на прафіляктыку й санітарную асьвету. У гэтым павінен дапамагчы ўрадавы законапраект пра здароўе нацыі.

Асноўныя задачы - гэта барацьба супраць атлусьценьня, супраць залежнасьцяў, ня толькі ад наркотыкаў, цыгарэт, алькаголю, але таксама ад спайсаў, ахова псыхічнага здароўя й догляд ды падтрымка пажылых людзей.

Міністэрства аховы здароўя намерваецца ўвесьці ў школах урокі пра здароўе й правільнае харчаваньне.

У дзеяньне на карысьць аховы здароўя будуць задзейнічаны ўсе міністры. Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя будзе каардынаваць кампанію. На гэтую мэту будзе выдаткавана 140 млн злотых. Цяпер законапраект павінен адобрыць парлямэнт.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт