Logo Polskiego Radia
Print

За 2 месяцы правы кіроўцы страціла 5 тысяч палякаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.07.2015 11:08
Правы кіроўцы страціць асоба, якая перавысіць хуткасьць у населеным пункце на 50 км/г.
Photo: policja.plPhoto: policja.pl

Паліцыя забрала амаль 5 тысяч правоў кіроўцаў за перавышэньне хуткасьці. Згодна з новымі правіламі, у Польшчы правы кіроўцы страціць асоба, якая перавысіць хуткасьць у населеным пункце на 50 км/г.

З 18 траўня да 12 ліпеня паліцыя забрала ў цэлай краіне 4 885 правоў. Найбольш, 870 штук, у сталіцы й прыгарадзе. Больш суровыя кары таксама атрымліваюць нецьвярозыя кіроўцы. Акрамя гэтага страціць правы можна за перавозку большай колькасьці пасажыраў, чым дазволена.

Падчас першага парушэньня правы забіраюцца на тры месяцы. Калі, нягледзячы на гэта, кіроўца надалей будзе кіраваць аўтамабілем й будзе затрыманы, гэты час будзе прадоўжаны да 6 месяцаў. Чарговае парушэньне пацягне за сабой поўнае пазбаўленьне правоў і неабходнасьць здачы новага экзамэна.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт