Logo Polskiego Radia
Print

Расея плянуе зьнішчаць санкцыйныя прадукты

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2015 19:10
Пуцін падтрымаў ідэю зьнішчаць на мяжы прадукцыю, якая трапіла пад санкцыі Масквы.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падтрымаў ідэю расейскага Міністэрства сельскай гаспадаркі зьнішчаць на мяжы прадукцыю, якая трапіла пад санкцыі Масквы.
Пуцін даручыў адміністрацыі Крамля і ўраду прапрацаваць гэтае пытаньне зь юрыстамі. Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў таксама падтрымаў прапанову Мінсельгаса.
Расейскі прэзыдэнт адзначыў, што сельгасвытворцы працягваюць паведамляць пра тое, што ў Расею ўвозяцца санкцыйныя прадукты.
Раней паведамлялася, што суд у Санкт-Пецярбургу дазволіў прадаваць санкцыйныя прадукты.
У канцы чэрвеня расейскія ўлады прадоўжылі эмбарга на пастаўкі прадуктаў з краін, якія ўвялі супраць Расеі санкцыі ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне й анэксіяй Крыма.
Перад гэтым Эўразьвяз прадоўжыў тэрмін дзеяньня эканамічных санкцый у дачыненьні да Расеі на паўгода.

риа новости/вс


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт