Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы стаіць трапічная сьпёка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.08.2015 15:48
У такое надвор’е цяжка ня толькі людзям, але й транспартным сродкам.
autolynch.ru

У Польшчы стаіць трапічная сьпёка. У такое надвор’е цяжка ня толькі людзям, але й транспартным сродкам. Спэцыялісты падкрэсьліваюць, што пры +40 градусах Цэльсія (а менавіта такая тэмпэратура ўсталюецца ў Польшчы ў некаторых рэгіёнах цягам некалькіх бліжэйшых дзён), можа пагоршыцца счапленьне шынаў з праежджай часткай. Экспэрты зазначаюць, што пры такіх тэмпэратурах варта часьцей правяраць ціск у колах.
Акрамя таго, у сьпёку трэба як мага радзей карыстацца тармазамі й часьцей выкарыстоўваць тармажэньне рухавіком. Пры 90 км/г тармазы могуць нагрэцца да 400 градусаў Цэльсія, і пасьля гэтага можа пагоршыцца якасьць тармазной вадкасьці і ў выніку – спраўнасьць цэлай тармазной сыстэмы, зазначаюць экспэрты.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт