Logo Polskiego Radia
Print

Паўночная Карэя стварыла ўласны часавы пояс

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.08.2015 14:56
Такім чынам улады ліквідуюць апошнія элемэнты спадчыны японскай акупацыі.
 mmopole.pl

Улады Паўночнай Карэі абвясьцілі аб стварэньні ўласнага часавага пояса. У сувязі з гэтым у суботу 15 жніўня стрэлкі гадзіньнікаў у гэтай краіне будуць перасунутыя на паўгадзіны назад. Дарэчы ў гэты дзень выпадае 70-я гадавіна вызваленьня Карэйскай паўвыспы ад японскай акупацыі.

Стварэньне „часавага пояса Пхэньяна” павінна прычыніцца да ліквідацыі спадчыны эпохі японскага каляніяльнага панаваньня.

Такім чынам з 15 жніўня ў Паўночнай Карэі да часу па Грынвічы (GMT), трэба будзе дадаць 8,5 гадзіны.

У сераду, паўночнакарэйскі парлямэнт ухваліў гэтае рашэньне.

Тым часам Паўднёвакарэйскае Міністэрства нацыянальнага аб'яднаньня папярэджвае, што зьмена пояса можа ўскладніць сытуацыю, асабліва ў супольнай прамысловай зоне „Кэсон”, разьмешчанай на памежнай тэрыторыі Паўночнай Карэі.

„У доўгатэрміновай пэрспэктыве гэта можа мець наступствы для намаганьняў па аб'яднаньні стандартаў і ліквідацыі адрозьненьняў паміж дзьвюма краінамі”, - сказаў прэс-сакратар міністэрства.

Цяпер мясцовы час у абодвух Карэях і Японіі аднолькавы. Ён быў устаноўлены ў той час, калі тады яшчэ непадзельная Карэя знаходзілася пад уладай Японіі ў 1910-1945 гадох.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт