Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дэпутаты заступаюцца за паляка, зьняволенага ва ўкраінскім ізалятары

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.08.2015 13:17
Нягледзячы на тое, што не было прысуду, Аляксандар Арлоў знаходзіцца за кратамі 4 гады.
foto:flickr.pl

На судовы, соты па ліку, працэс у Адэсе, з Варшавы адправіліся дэпутатка партыі «Права і справядлівасьць» Малгажата Гасеўска і дэпутат «Грамадзянскай плятформы» Марцін Сьвенціцкі.

Арлова абвінавачваюць ва ўдзеле ў забойстве, але гэта расцэньваецца як спроба прымусіць да маўчаньня чалавека, які актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з карупцыяй на Ўкраіне, - тлумачыць экспэрт Цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэта Казімеж Вуйціцкі.

К.Вуйціцкі: Арлоў вёў сайт, на якім сачыў за разнастайнымі махінацыямі мясцовых алігархаў. Спачатку яго абвінавацілі ў сувязі з наркотыкамі, а потым высунулі абвінавачаньне саўдзелу ў забойстве. У турме Арлова паддаюць катаваньням і шантажуюць.

Казімеж Вуйціцкі зазначае, што ўкраінскае грамадзтва пераканана, што суд быў падкуплены, а справа Арлова вельмі сур’ёзная, бо зьвязаная з рэфармаваньнем Украіны.

Учорашняе паседжаньне было адкладзенае судом, супраць чаго пратэставала ўкраінская аўдыторыя. Паводле экспэрта, удзел польскіх дэпутатаў на судзе зьяўляецца важным элемэнтам прэсынгу на мясцовыя ўлады й на суд.

Аляксандар Арлоў нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, але з пачатку 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя, жыў у Польшчы, дзе ён завёў сям’ю і атрымаў польскае грамадзянства. З канца 90-х Арлоў займаецца журналісцкай дзейнасьцю ва Ўкраіне.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт