Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ўзмацняе вайсковае супрацоўніцтва з Балгарыяй

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.08.2015 17:15
Палякі, а не расейцы, будуць рамантаваць балгарскія зьнішчальнікі.
foto: pl.wikipedia.org

Міністар Нацыянальнай абароны Томаш Семоняк падчас візыту ў Сафію падпісаў ліст намераў аб супрацоўніцтве і міжурадавае пагадненьне пра супрацоўніцтва ў галіне абароны.

Польшча разглядаецца як краіна, дзе будуць праходзіць рамонты балгарскіх самалётаў МіГ-29. Міністар Семоняк паведаміў, што падчас візыту бакі дамовіліся аб замацаваньні двухбаковага вайсковага супрацоўніцтва, што азначае большую колькасьць балгарскіх афіцэраў у Польшчы і польскіх у Балгарыі.

Падпісаныя сёньня дакумэнты вызначаюць прававую аснову для будучых пагадненьняў аб тэхнічным абслугоўваньні балгарскіх МіГ-аў. Сафія спадзяецца на рамонт рухавікоў шасьці машын у наступным годзе, а таксама далейшае супрацоўніцтва па мадэрнізацыі балгарскіх самалётаў.

У верасьні заканчваецца кантракт Балгарыі на рамонты з Расеяй. Пра зьмену вырашаюць фінансавыя пытаньні, а таксама жаданьне зьменшыць залежнасьць ад расейскай ваеннай прамысловасьці.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт