Logo Polskiego Radia
Print

Таямніца золата Трэцяга Рэйху

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.08.2015 08:11
Надалей нічога невядома пра значную частку золатавалютных запасаў гітлераўскай Нямеччыны.
www.flickr.com

У нашым эфіры мы ня раз паведамлялі пра таямнічы цягнік, пра які вось ужо некалькі дзён паведамляюць сусьветныя сродкі масавай інфармацыі. Дарэчы, СМІ назвалі яго «залатым».
Нагадаем, нейкі час таму да ўладаў горада Валбжых зьвярнуліся двое чалавек: грамадзянін Нямеччыны й грамадзянін Польшчы. Яны заявілі, што знайшлі цягнік, на якім пад канец вайны гітлераўцы вывозілі каштоўныя рэчы. Узамен за тое, што пакажуць, дзе склад знаходзіцца, яны запатрабавалі гарантый, што атрымаюць 10% ад кошту грузу цягніка.

«Newsweek Polska» паведамляе, што гэта не адзіная таямніца, якая зьвязаная з грашамі, золатам і бясцэннымі творамі мастацтва Трэцяга Рэйху. Прычым большасьць гэтага багацьця гітлераўцы награбілі ў акупаваных краінах. Для прыкладу, надалей нічога невядома пра значную частку золатавалютных запасаў гітлераўскай Нямеччыны. Хоць нешта ўдалося знайсьці. 7 красавіка 1945 года амэрыканскія жаўнеры адкрылі ў закінутай саляной шахце ў Турынгіі схованку нацыстаў на агульную суму 350 млн тагачасных даляраў (сёньня гэта мільярды). Пад зямлёй знаходзілася тысячы мяшкоў з грашамі ды 250 тон золата. Акрамя таго, амэрыканцы знайшлі патаемны тунэль, дзе былі складаваныя творы мастацтва. Але такіх гісторый нямнога, і нельга выключыць, што сытуацыі, падобныя да адкрыцьця «залатога» цягніка, у будучым таксама будуць здарацца, чытаем на старонках тыднёвіка «Newsweek Polska».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт