Logo Polskiego Radia
Print

Тыгр загрыз працаўніка заапарку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.09.2015 12:06
У трагічна загінулага мужчыны быў вялікі досьвед працы з драпежнікамі.
wikipedia.org

Сёньня раніцай ва Ўроцлаве тыгр напаў на супрацоўніка мясцовага заапарку, які прыбіраў яго вальер. Мужчына загінуў на месцы.

Інфармацыю аб трагічным здарэньні пацьвярджае дырэктар уроцлаўскага заапарка Радаслаў Ратайшчак. Паводле яго, установа рыхтуе афіцыйную заяву па гэтай справе.

Зараз вядома толькі тое, што да трагедыі дайшло каля 8.00 раніцы падчас штодзённага прыбіраньня вальера.

На месца здарэньня была выкліканая хуткая дапамога, але раны былі настолькі сур'ёзныя, што пагрызены працаўнік заапарка памёр на месцы.

Мужчыне было 57 гадоў. Ён працаваў у заапарку на працягу многіх гадоў. Паводле кіраўніцтва ўстановы, у трагічна загінулага мужчыны быў вялікі досьвед працы з драпежнікамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт