Logo Polskiego Radia
Print

У Маскве адкрылі самую вялікую мячэць у Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.09.2015 16:47
У цырымоніі ўдзельнічалі прадстаўнікі шматлікіх мусульманскіх краін.
flickr.com

Баевікі Ісламскай дзяржавы дыскрэдытуюць іслам - лічыць прэзыдэнт Расеі. Уладзімір Пуцін казаў пра гэта падчас адкрыцьця новай мячэці ў Маскве. Гаспадар Крамля пераконваў, што „ідэалёгія Ісламскай дзяржавы пабудавана на хлусьні”.

У расейскай сталіцы сёньня адкрылася адна з самых вялікіх мячэцяў у Эўропе. На цырымоніі, акрамя Ўладзіміра Пуціна, прысутнічаў таксама прэзыдэнт Турцыі Таіп Эрдаган. Дарэчы, Анкара часткова фінансавала будаўніцтва храма.

З гэтай нагоды ў Маскву прыбылі прадстаўнікі мусульманскіх краін: Саудаўскай Арабіі, Ірана, Ярданіі, Азэрбайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркмэністана і Ўзбэкістана, а таксама мусульманскіх рэгіёнах Расейскай Фэдэрацыі.

„Мы бачым, што адбываецца на Блізкім Усходзе, дзе тэрарысты гэтак званай Ісламскай дзяржавы дыскрэдытуюць вялікую сусьветную рэлігію - іслам, сеючы нянавісьць, забіваючы людзей і па-варварску разбураючы помнікі культуры”, - заявіў Уладзімір Пуцін у прысутнасьці замежных гасьцей.

Ён прызнаў, што ў Расеі тэрарысты таксама спрабуюць вербаваць новых байцоў, але гэтаму мужна супраціўляюцца мясцовыя лідары мусульманскай абшчыны.

Іслам – гэта другая па колькасьці вернікаў пасьля праваслаўя рэлігія ў Расеі. Паводле дадзеных 2012 году, ейныя вернікі складаюць 22 мільёны чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт