Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнты Польшчы й Славакіі супраць газаправоду Nordstream 2

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.10.2015 16:46
Дзьвюхніткавая магістраль павінна дазволіць перадачу 55 мільярдаў кубамэтраў газу з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.

Анджэй Дуда і Андрэй Кіска пасьля сустрэчы ў славацкім Чырвоным Кляштары заявілі, што пытаньне расейска-нямецкага трубаправоду будзе падрабязна абмяркоўвацца на бліжэйшым саміце Вышаградзкай групы ў Вугоршчыне.

На пачатку верасьня прадстаўнікі Газпрома й нямецкіх канцэрнаў падпісалі пагадненьне акцыянэраў па будаўніцтве Nordstream 2. Дзьвюхніткавая магістраль павінна дазволіць перадачу 55 мільярдаў кубамэтраў газу з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.

Прэзыдэнт Дуда пераконваў, што краіны Вышаградзкай групы павінны выступіць супраць будаўніцтва гэтага трубаправоду. "Гэтая інвэстыцыя пярэчыць інтарэсам як Польшчы так і Славацкай Рэспублікі", – зазначыў Дуда.

Андрэй Кіска дадаў, што па гэтаму пытаньні Славакія стаіць па адным баку з Польшчай.

Пытаньне Nordstream 2 будзе абмяркоўвацца на наступным тыдні чацьвёркай Вышаградзкай групы над Балятонам у Вугоршчыне.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт