Logo Polskiego Radia
Print

Елісееў: Пуцін заявіў, што зробіць усё магчымае. Мы не паддаліся ціску

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.10.2015 06:45
Расейцы ізноў дамагаліся, каб Украіна адтэрмінавала рэалізацыю гандлёвай часткі Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам.
Фото: PAP / Jacek Turczyk

Украіна не паддалася спробам аказаць на яе ціск з боку Уладзіміра Пуціна падчас паседжаньня "нармандзкай чацьвёркі" у Парыжы, – сказаў намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Пятра Парашэнкі па справах замежнай палітыкі Канстанцін Елісееў.

Паводле яго слоў, расейцы ізноў дамагаліся, каб Украіна адтэрмінавала рэалізацыю гандлёвай часткі Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам, які ўступіць у сілу з 1 студзень 2016 г.

Елісееў сказаў, што Пуцін паабяцаў у Парыжы паўплываць на прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Ўкраіны, каб яны адмовіліся ад правядзеньня муніцыпальных выбараў у іншы дзень, чым у астатніх раёнах краіны.

- Прэзыдэнт Расеі заявіў, што зробіць усё магчымае, каб яны адмянілі рашэньне па правядзеньні псэўдавыбараў. Для нас гэта вельмі важнае, таму што псэўдавыбары парушаюць менскія мірныя дамоўленасьці, – падкрэсьліў Елісееў.

Выбары органаў мясцовага самакіраваньня ва Ўкраіне адбудуцца 25 кастрычніка. Сэпаратысты Данецкай і Луганскай рэспублік абвясьцілі, што яны будуць арганізоўваць свае ўласныя выбары, якія пройдуць, адпаведна, 18 кастрычніка і 1 лістапада. Кіеў і Захад патрабуюць, аднак, каб выбары былі праведзены ў адпаведнасьці з заканадаўствам Украіны і пад кантролем АБСЕ. Елісееў сказаў, што гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на наступным пасяджэньні кантактнай групы, якое пройдзе ў аўторак у Менску.

wp.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт