Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі ЛГБТ-падлеткі й моладзь часта становяцца ахвярамі насільля

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.10.2015 17:48
17% удзельнікаў апытаньня заявілі, што сталі ахвярамі фізычнага насільля, 60% – псыхалягічнага, а 5% – сэксуальнага.

У Расеі ЛГБТ-падлеткі й моладзь у параўнаньні з рэштай грамадзтва часьцей становяцца ахвярамі фізычнага ды псыхалягічнага насільля, а таксама ў два разы часьцей сутыкаюцца з праблемамі пры пошуках жыльля. Паводле расейскай грамадзкай арганізацыі «ЛГБТ-сеть», у 2015 годзе павялічылася колькасьць маладых людзей, якія падвергнуліся насільлю. 17% удзельнікаў апытаньня заявілі, што сталі ахвярамі фізычнага насільля, 60% – псыхалягічнага, а 5% – сэксуальнага. 84% рэспандэнтаў спазналі дыскрымінацыю падчас пошукаў жыльля.
У агульнарасейскім моладзевым апытаньні прынялі ўдзел 1346 чалавек, прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці, з усіх рэгіёнаў краіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт