Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пабіла рэкорд па пажарах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.10.2015 07:59
Сёлета ў полымі загінулі больш за 370 чалавек.
flickr.com

З пачатку году польскія пажарнікі ўдзельнічалі ў больш чым 166 тысячах акцыях па гашэньні пажараў. Ужо цяпер колькасьць выклікаў на 40 тысяч большая чым летась.

Прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы Павал Фронтчак лічыць, што асноўнай прычынай сёлетняга росту акцыі была сьпякота. Аднак рост выклікаў пажарных назіраецца таксама цягам апошніх дзён.

Толькі на мінулым тыдні на тэрыторыі Польшчы ўспыхнула амаль 1450 пажараў, у якіх пацярпелі 7 чалавек. Тыднем раней было больш за 1800 пажараў, у якіх загінулі 15 чалавек.

Як кажа пажарнік, гэта «нармальная» зьява ў сытуацыі, калі становіцца халадней і людзі пачынаюць абаграваць дамы й кватэры.

У гэтым годзе ў пажарах загінулі больш за 370 чалавек. Гэта больш чым за ўвесь 2014 год.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт