Logo Polskiego Radia
Print

Парашэнка: Польшча – прыклад для Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.11.2015 14:33
З нагоды Дня Незалежнасьці прэзыдэнт Украіны пажадаў палякам міру й дабрабыту.
flickr.com/Global Panorama

„Польшча – гэта для Ўкраіны прыклад па барацьбе за незалежнасьць”, - напісаў Пётр Парашэнка ў лісьце да прэзыдэнта Анджэя Дуды. Кіраўнік Украіны павіншаваў палякаў з Днём Незалежнасьці.

Пётр Парашэнка падкрэсьліў, што гераічныя намаганьні палякаў вярнуць свабоду й незалежнасьць зьяўляюцца прыкладам для ўсяго дэмакратычнага сьвету.

Ён дадаў, што для Ўкраіны ў апошні час прыклад Польшчы мае асаблівае значэньне.

Украінскі прэзыдэнт адзначыў, што дзякуючы стойкасьці духу й напружанай працы палякі ня толькі выйгралі сваю дзяржаўнасьць, але й сталі ўзорам посьпеху й разьвіцьця ў аб'яднанай Эўропе.

Пётр Парашэнка высока ацаніў салідарнасьць і падтрымку, якую Польшча аказвае Ўкраіне ў барацьбе за сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць. Украінскі прэзыдэнт таксама зьвярнуў увагу на польскую дапамогу па рэфармаваньні Ўкраіны.

З нагоды Дня Незалежнасьці Пётр Парашэнка пажадаў палякам міру й дабрабыту.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт