Logo Polskiego Radia
Print

Канец антытэрарыстычнай апэрацыі ў Сэн-Дэні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.11.2015 11:10
Забітыя дзьве асобы, пяць - параненыя.
French police carsFrench police carsArjan Eising/flickr.com

У выніку антытэрарыстычнай апэрацыі ў парыскім прыгарадзе Сэн-Дэні забітыя дзьве асобы, пяць - параненыя.

Адной з ахвяраў зьяўляецца тэрарыстка-сьмяротніца. Жанчына, якая забарыкадавалася ў кватэры, прывяла ў дзеяньне замацаваную на поясе выбухоўку.

Другая ахвяра – гэта тэрарыст, якога застрэліў снайпэр. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла француская пракуратура.

У сваю чаргу 5 чалавек былі арыштаваныя, але не вядома, ці сярод іх ёсьць таксама Абдэльхамід Абаўд - меркаваны арганізатар тэрактаў у Парыжы 13 лістапада.

Пакуль паліцыя не называе прозьвішчаў затрыманых.

Раён Сэн-Дэні быў ачэплены паліцыяй. Функцыянэры правяраюць кожны аўтамабіль, які накіроўваецца ў напрамку францускай сталіцы.

Пракуратура паведамляе, што апэрацыя была зьвязана тэрактамі, якія адбыліся ў пятніцу ў Парыжы. Нагадаем, у іх выніку загінулі 129 чалавек, а 350 былі параненыя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт