Logo Polskiego Radia
Print

Палітоляг: кааліцыя Расеі з краінамі Захаду – пытаньне часу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.12.2015 17:15
«Можна Расею ненавідзіць, але мы ня палім людзей ужывую й не абезгалаўліваем перад камэрамі»
flag of islamic stateflag of islamic stateGlobal Panorama/flickr.com

Антытэрарыстычная кааліцыя Расеі з краінамі Захаду – гэта толькі пытаньне часу. Такое меркаваньне выказаў вядомы расейскі палітоляг Максім Юсін, паведамляе з Масквы карэспандэнт Польскага радыё. Краіны НАТО, у тым ліку Польшча, не павінны баяцца Расеі, лічыць спэцыяліст. Паводле Юсіна, тэрарыстаў з гэтак званай «Ісламскай дзяржавы» ўдасца перамагчы толькі разам. Пры гэтым джыхадыстаў ён называе «абсалютным злом». «Можна Расею ненавідзіць, але мы ня палім людзей ужывую й не абезгалаўліваем перад камэрамі», – зазначыў Максім Юсін. Пры гэтым палітоляг сказаў, што ў гісторыі вядомыя кааліцыі, якія ствараліся, нягледзячы на погляды, сымпатыі й антыпатыі. У якасьці прыкладу Юсін прывёў антыгітлераўскую кааліцыю паміж сталінскім Савецкім Саюзам і заходнімі краінамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт