Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт: нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.12.2015 20:40
Анджэй Дуда зьвярнуўся да палякаў з навагоднім пасланьнем.
PAP/Radek Pietruszka

„Я жадаю ўсім маім суайчыньнікам, грамадзянам Рэспублікі Польшча, каб мы ўсё ў большай ступені спрабавалі быць супольнасьцю”, - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда ў сваім навагоднім пасланьні да народу.

У сваім звароце кіраўнік Польшчы падкрэсьліў: „нас аб’ядноўвае культура, мова, і, перш за ўсё, любоў да Айчыны”.

„У нас супольныя мэты й задачы, хоць розныя погляды, але мы жывем ва ўмовах дэмакратыі, а свабода выказваньня меркаваньняў – гэта адна з многіх ейных (рэд. дэмакратыі) пераваг. Мы, можа адрозьнівацца па меркаваньнях, але мы павінны гаварыць адзін з адным, слухаць і паважаць адзін аднаго”, - пераконваў прэзыдэнт Анджэй Дуда.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт