Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніцтва польскіх грамадзкіх тэлеканалаў сышло ў адстаўку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.01.2016 15:59
Такім чынам яны пратэстуюць супраць закона аб тэле- і радыёвяшчаньні аўтарства кіруючай Права і Справядлівасьці.

Кіраўніцтва польскіх грамадзкіх тэлеканалаў падало ў адстаўку ў пратэсьце супраць закона аб тэле- і радыёвяшчаньні аўтарства кіруючай партыі «Права і Справядлівасьць», прынятага Сэймам і Сэнатам Польшчы. 1 студзеня дырэктар польскага грамадзкага тэлебачаньня падпісаў адстаўкі.

Са сваіх пастоў сышлі дырэктары тэлеканалаў TVP1, TVP2, старшыня TVP Kultura, а таксама дырэктар Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва.

Нагадаем, што закон аб тэле- і радыёвяшчаньні прадугледжвае, у прыватнасьці, заўчаснае заканчэньне тэрміну паўнамоцтваў членаў праўленьня і назіральных радаў Польскага грамадзкага тэлебачаньня (TVP) і Польскага радыё (Polskie Radio).

Таксама, паводле зьмен да закона, членаў праўленьня і назіральных радаў будзе паклікаць міністр казначэйства.

Такім чынам, закон адмяняе магчымасьць правядзеньня конкурсаў на гэтыя пасады, а таксама скасоўвае тэрмін паўнамоцтваў членаў праўленьня і назіральных радаў.

З крытыкай у адрас праекта закона выступілі АБСЭ, Эўрапейскі вяшчальны саюз і Асацыяцыя эўрапейскіх журналістаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт