Logo Polskiego Radia
Print

Летува: узнагароды за затрыманую кантрабанду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.01.2016 08:36
Сродкі на прэміі для мытнікаў выдзелілі вытворцы тытунёвых вырабаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Летувіскім памежнікам, мытнікам і паліцыянтам у мінулым годзе за затрыманую кантрабанду выплацілі ўзнагароды на суму больш за 170 тысяч эўра.

Найбольш атрымалі мытнікі - больш 102 тысяч эўра. Мытны дэпартамэнт Летувы інфармаваў, што ўзнагароды атрымалі 178 супрацоўнікаў. У тым ліку 44,5 тысяч эўра - памежнікі, а паліцыянты – каля 30 тысяч эўра.

Узнагароды выплачаныя са сродкаў, выдзеленых вытворцамі тытунёвых вырабаў.

Урад Летувы на пачатку сьнежня 2014 году зацьвердзіў палажэньні, згодна зь якімі, ведамствы па барацьбе з кантрабандай супрацоўнічаюць з вытворцамі тытунёвых вырабаў.

Згодна з палажэньнем, сродкі, якія выдзяляюцца вытворцамі тытунёвай прадукцыі, разьмяркоўваюцца паміж ведамствамі прапарцыйна з улікам таго, якая частка кантрабанды была імі затрыманая.

Гэтыя грошы ідуць ня толькі на ўзнагароды, але й на набыцьцё неабходных для барацьбы з кантрабандай сродкаў. У канцы 2015 кантрабандныя цыгарэты складалі каля пятай часткі ўсіх цыгарэт у краіне, гэта афіцыйныя вынікі дасьледаваньня ўпаковак, праведзеныя кампаніяй Nielsen.

У чацьвёртым квартале мінулага года частка кантрабандных цыгарэт склала 19,6%, то бок на 8,8% менш, чым у канцы 2014 году (28,4%).

delfi.lt/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт