Logo Polskiego Radia
Print

Польскія сельгасвытворцы прасоўваюць сваю прадукцыю ў Нямеччыне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.01.2016 16:02
У Бэрліне працягваецца „Зялёны тыдзень” - міжнародная аграхарчовая выстава.
Carriagehouse2011/flickr.com

Польскія вытворцы прадуктаў харчаваньня змагаюцца за нямецкіх спажыўцоў. На „Зялёным тыдні” - міжнароднай аграхарчовай выставе ў Бэрліне, - свае тавары прасоўваюць польскія вытворцы з розных рэгіёнаў у Польшчы.

Дарэчы, нямецкіх спажыўцоў ня трэба моцна пераконваць да польскіх прадуктаў. Многія зь іх ведаюць і любяць польскія харчы.

Прысутны на кірмашы міністар сельскай гаспадаркі Кшыштаф Юргель падкрэсьлівае, што польскія прадукты – гэта высокая якасьць і адметныя смакавыя характарыстыкі.

Міністар дадаў, што польскія прадукты выконваюць усе эўрапейскія стандарты. Апрача таго, яны канкурэнтыя па цэнах.

Міжнародны кірмаш-выстава „Зялёны тыдзень” зьяўляецца найбуйнейшым мерапрыемствам такога роду ў сьвеце. Сёлета ў ім удзельнічае 1 600 удзельнікаў з 65 краін.

Кірмаш будзе працягвацца да 24 студзеня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт