Logo Polskiego Radia
Print

Баварскі бунт супраць міграцыйнай палітыкі Мэркель

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.01.2016 10:27
Прэмʼер-міністар Баварыі накіраваў канцлер ФРГ Ангеле Мэркель ультыматум, патрабуючы вырашыць праблему наплыву уцекачоў.
Фота: PAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

Прэмʼер-міністар Баварыі Хорст Зеехофэр накіраваў канцлер ФРГ Ангеле Мэркель чарговы ўльтыматум, патрабуючы вырашыць праблему наплыву бежанцаў, піша «Der Spiegel».

Паводле яго слоў, у бліжэйшыя 14 дзён баварскія ўлады выступяць з заклікам да ўрада аднавіць на мяжы дзеяньне прававых нормаў. У адваротным выпадку мясцовы ўрад падасьць у Фэдэральны канстытуцыйны суд.

Зеехофэр даў зразумець, што гатовы да абвастрэньня канфлікту з фэдэральным урадам у сувязі з пытаньнем наплыву мігрантаў. Гэта актуальна напярэдадні мясцовых выбараў у Бадэн-Вюртэмбэрг, Рэйнланд-Пфальц і Саксоніі-Анхальт 13 сакавіка.

На думку Зеехофэра, паколькі палітыка Бэрліна, магчыма, не адпавядае закону, ён павінен узяць на сябе выдаткі, выкліканыя крызысам бежанцаў.

Зеехофэр таксама зьяўляецца лідэрам Хрысьціянска-сацыяльнага саюза (ХСС)– партнэра партыі Мэркель Хрысьціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) ў кіруючай кааліцыі.

Баварыя – фэдэральны край, празь які большасьць бежанцаў трапляе на тэрыторыю Нямеччыны, і адначасова найбольш незадаволены гэтым рэгіён.

Раней кіраўнік адміністрацыі баварскага горада Ландсхут Пэтэр Драер адправіў Мэркель у Бэрлін аўтобус, поўны мігрантаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт