Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт падпісаў згоду на тое, каб яго органы выкарыстаць для перасадкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.01.2016 10:42
Тое ж самае кіраўнік дзяржавы заклікаў зрабіць іншых грамадзян, бо, паводле яго, гэта можа некаму выратаваць жыцьцё.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў згоду на тое, што ў выпадку сьмерці яго органы могуць быць выкарыстаныя для перасадкі. Тое ж самае польскі лідар заклікаў зрабіць іншых грамадзян, бо, паводле яго, такая згода можа некаму выратаваць жыцьцё.

Анджэй Дуда прыняў удзел у сымпозіюме Польскага трансплянтацыйнага таварыства. Сустрэча арганізаваная з нагоды 50-й гадавіны першай пасьпяховай перасадкі ныркі, праведзенай у Польшчы.

У Польшчы кожны, хто хоча пасьля сьмерці аддаць органы для перасадкі, павінен падпісаць згоду, якая ўносіцца ў адпаведную базу дадзеных. Існуе таксама іншая база дадзеных, якая ўтрымлівае прозьвішчы грамадзян, што не згаджаюцца на выкарыстаньне сваіх органаў пасьля сьмерці. У выпадку, калі не вядома, ці грамадзянін даваў альбо не даваў згоду на выкарыстаньне органаў для перасадкі, лекары зьвяртаюцца з такім пытаньнем да яго бліжэйшай сям'і.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт