Logo Polskiego Radia
Print

155 сьмяротных ахвяр грыпу ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.01.2016 15:03
Улады ў Кіеве абвесьцілі эпідэмію грыпу ў краіне.

155 чалавек памерлі ад віруса грыпу ва Ўкраіне. Пазаўчора ўлады абвесьцілі эпідэмію.

Украінскае Міністэрства аховы здароўя кожны дзень паведамляе актуальныя дадзеныя пра колькасьць сьмяротных ахвяр грыпу. Учора паведаміла пра 129 чалавек. Сёньня гэтая колькасьць павялічылася на чарговыя 26 асоб.

Міністэрства аховы здароўя лічыць, што бальшыні сьмяротных выпадкаў можна было пазьбегнуць, калі б хворыя своечасова зьвярнуліся да лекара.

Большасьць захворваньняў зьяўляецца вынікам атакі віруса свінога грыпу.

У цэлым, з канца верасьня мінулага году ва Ўкраіне захварэлі грыпам больш за 3 млн чалавек, гэта амаль 8 працэнтаў нацыі.

Здаровыя спрабуюць прадухіліць інфэкцыю. Выкарыстоўваюць маскі на твар і розныя лекі. Прымяняюць таксама натуральныя мэтады на ўмацаваньне імуннай сыстэмы – многа вітамінаў, мёд і часнок.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт