Logo Polskiego Radia
Print

Юбілей важнейшай польскай узнагароды - Ордэну Белага Арла

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.02.2016 15:02
95 гадоў таму Сэйм Польшчы вярнуў у сьпіс узнагародаў Ордэн Белага Арла.
commons.wikimedia.org/Public Domain

Сёньня мінае 95-я гадавіна двух польскіх ордэнаў. 4 лютага 1921 года Сэйм Польшчы вярнуў у сьпіс узнагародаў Ордэн Белага Арла (адменены ў 1831 годзе) ды заснаваў Ордэн Адраджэньня Польшчы.
Ордэн Белага Арла – гэта найстарэйшая й найважнейшая польская ўзнагарода, якая ўручаецца за выбітныя цывільныя й вайсковыя заслугі як у часы міру, так і вайны. Не падзяляецца на клясы. Упершыню яго ўручыў кароль Аўгуст ІІ Моцны ў 1705 годзе. Раман Матушэўскі з Музэя Войска Польскага зьвяртае ўвагу на ранг Ордэна Белага Арла.

Р.Матушэўскі: Хачу нагадаць лёзунг ордэну: «Pro fide, rege et lege» – «За веру, караля й закон». Важнасьць ордэна падкрэсьлівае сам знак белага арла, які вызначае межы дзяржавы й зьяўляецца сымбалем Польшчы ды польскага народу.

Ордэн Адраджэньня Польшчы ўручаецца за выдатныя заслугі ў ваеннай і грамадзянскай сфэрах і зьяўляецца другой па значэньні ўзнагародай пасьля Ордэна Белага Арла. Ордэн быў заснаваны як сымбаль адроджанай польскай дзяржавы, якая пасьля падзелаў не існавала 123 гады.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт