Logo Polskiego Radia
Print

Тэрарыст-сьмяротнік з Брусэля закончыў каталіцкую школу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2016 17:08
А яго брат уваходзіць у нацыянальную зборную каманду Бэльгіі.
Мурад ЛахраўіМурад Лахраўіwww.youtube.com

Адным з тэрарыстаў-сьмяротнікаў, якія прывялі ў дзеяньне бомбу ў Брусэльскім міжнародным аэрапорце, быў 24-гадовы Наджым Лахраўі (Najim Laachraoui). Паводле папярэдніх дадзеных, ён таксама прымаў удзел у падрыхтоўцы тэрактаў, які былі зьдзейсьненыя ў лістападзе 2015 года ў Парыжы. Цікава тое, што будучы тэрарыст закончыў прэстыжны каталіцкі ліцэй. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў брат тэрарыста-сьмяротніка Мурад Лахраўі (Mourad Laachraoui). Дарэчы, ён уваходзіць у нацыянальную зборную каманду Бэльгіі па тэквандо й гэтым відам спорту займаецца з самага дзяцінства.

Мурад Лахраўі паведаміў, што ў 2013 годзе яго брат парваў усе кантакты зь сям’ёй і выехаў у Сырыю.

Бэльгійскія СМІ зьвяртаюць увагу на тое, што абодва хлопцы вырасьці ў той жа сям’і й атрымалі такое ж выхаваньне, але адзін з братоў стаў забойцам, а іншы паставіў на спорт і робіць кар’еру.

Сам Мурад Лахраўі на сустрэчы з журналістамі, адносячыся да таго, што зьдзейсьніў брат, сказаў, што “сям’ю не выбіраюць”. Пры гэтым ён запэўніў, што зробіць усё, каб яго малодшыя браты й сёстры, якія яшчэ ходзяць у школу, ніколі ня сталі на шлях радыкалізацыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт