Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы стартавала праграма „Сям’я 500 Плюс”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2016 09:39
Кіроўная партыя „Права й справядлівасьць” рэалізуе адно з асноўных выбарчых абяцаньняў.
Photo: PAP/Leszek Szymański

1 красавіка ў Польшчы пачаўся прыём заявак на атрыманьне дапамогі на дзяцей. Першыя выплаты сродкаў у рамках урадавай праграмы „Сям’я 500 Плюс” заяўнікі змогуць атрымаць ужо тыдзень пазьней. Тым ня менш гміна мае тры месяцы на тое, каб разглядзець заяву й выплаціць грошы.

Гміны спадзяюцца вялікай колькасьці заяваў, асабліва цягам першых дзён пасьля старту праграмы, таму яны адкрываюць дадатковыя пункты па разглядзе заяваў па-за муніцыпальнымі ўстановамі. Напрыклад, у Варшаве былі адкрытыя 700 дадатковых пунктаў.

Міністэрства фінансаў гарантуе, што сродкі на праграму „Сям’я 500 Плюс” ёсьць - 15 мільярдаў 400 мільёнаў злотых у бюджэтах ваяводзтваў і 1 мільярд 700 мільёнаў у бюджэце дзяржавы

Нагадаем, праграма „Сям’я 500 Плюс” была прынятая Сэймам Польшчы ў лютым бягучага году. Яна прадугледжвае штомесячную фінансавую дапамогу ў памеры 500 злотых (каля 120 эўра) на кожнае другое й наступнае дзіця ў сям'і да дасягненьня ім 18-гадовага ўзросту. Найбяднейшыя сем’і, у якіх даход на аднаго чальца сям’і не перавышае 200 даляраў, атрымаюць сродкі ўжо на першае дзіця.

Праграма „Сям’я 500 Плюс” – гэта рэалізацыя аднаго з асноўных выбарчых абяцаньняў кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт