Logo Polskiego Radia
Print

Шчэрскі: Вынік рэфэрэндуму ў Нідэрляндах - дрэнная навіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.04.2016 09:44
У ходзе рэфэрэндуму галяндцы выказаліся супраць пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ.
Міністар з Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі.Міністар з Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі.Photo: www.prezydent.pl

Паводле міністра з Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштафа Шчэрскага (поль. Krzysztof Szczerski), вынікі галяндзкага рэфэрэндуму паказваюць, што ў краінах Эўразьвязу расьце хваля эўраскептыцызму. Нагадаем, у ходзе рэфэрэндуму галяндцы выказаліся супраць пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ.

Паводле Кшыштафа Шчэрскага, вынікі рэфэрэндуму паказваюць, што ключавая для Польшчы мэта, то бок „далучэньне краінаў Ўсходняга партнэрства да ЭЗ, выклікае супраціў у краінах Цэнтральнай Эўропы”.

„Гэта дрэнная навіна для Эўропы, дрэнныя навіна для Польшчы, таму трэба, каб палітычныя эліты Заходняй Эўропы распачалі намаганьні з мэтай аднаўленьня агульнапрымальнага вымярэньня эўрапейскай палітыкі”, - сказаў Шчэрскі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт