Logo Polskiego Radia
Print

Пасольства Польшчы ў Беларусі купіла пякарню для цэнтра інвалідаў (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.06.2016 14:19
Хлебабулачныя вырабы будуць выпякацца для цэнтра, а лішкі выпечкі прадавацца.
Пасол Польшчы Конрад Паўлік падчас урачыстай перадачы пякарніПасол Польшчы Конрад Паўлік падчас урачыстай перадачы пякарні

Пасольства Польшчы ў Беларусі перадало пякарню для Цэнтра па рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і інвалідаў «Расток», які разьмешчаны ў вёсцы Астрашыцкі Гарадок каля Менска. Ва ўрачыстасьці перадачы пякарні прыняў удзел пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік (Konrad Pawlik), паведамляе прэс-служба Пасольства Польшчы ў Менску.

Закупка пякарні сфінансаваная са сродкаў праграмы Міністэрства замежных справаў Польшчы «Польская дапамога» (Pomoc Polska).
Пякарня дазволіць праводзіць рэабілітацыйныя заняткі для дзяцей пры нагодзе выпяканьня хлеба й кандытарскіх вырабаў. Хлебабулачныя вырабы будуць выпякацца для цэнтра, а лішкі выпечкі прадавацца.

вс

фота: прэс-служба Пасольства Польшчы ў Беларусі

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт