Logo Polskiego Radia
Print

Неўзабаве ва ўсіх аддзяленьнях Польскай пошты будзе бясплатны інтэрнэт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.07.2016 18:34
Агулам інтэрнэт Wi-Fi будзе падключаны ў 4,5 тыс. паштовых аддзяленьняў у Польшчы.
www.pixabay.com

Да канца 2017 года ва ўсіх аддзяленьнях Польскай пошты (Poczta Polska) будзе бясплатны інтэрнэт. Такім чынам дзяржаўнае прадпрыемства хоча прыцягнуць новых і пакінуць пры сабе старых кліентаў. Агулам інтэрнэт Wi-Fi будзе падключаны ў 4,5 тыс. паштовых аддзяленьняў. Пры гэтым доступ да інтэрнэту будзе простым: без пароляў, логінаў і рэгістрацый.

Паводле паштавікоў, у Польшчы больш за 20% насельніцтва надалей ня маюць інтэрнэту. Польская пошта спадзяецца, што іх новаўвядзеньне дапаможа некаторым катэгорыям насельніцтва атрымаць доступ да інтэрнэту. Сыгнал «паштовага» Wi-Fi будзе даступны ў аддзяленьні, а ў асобных выпадках таксама й на вуліцы.

Тэставаньне новай сыстэмы ўжо адбываецца ў некаторых паштовых аддзяленьнях у розных кутках краіны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт