Logo Polskiego Radia
Print

Будслаўскі фэст унесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.08.2016 10:22
Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў папоўніўся 127 аб'ектамі.
Wikipedia/kvit84/CC BY-SA 3.0

Будслаўскі фэст унесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэньне зьмешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.
Статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касьцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыяльным праяўленьнем творчасьці чалавека. Акрамя будслаўскага фэсту, у пералік увайшлі, напрыклад, масьленічная абрадавая гульня «Пахаваньне дзеда» ў Гарадоцкім раёне й традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласьці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка й шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласьці, творчасьць майстра па вырабе музычных інструмэнтаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гарадзенскага раёна й інш.
Catholic.by

Адпаведнае рашэньне зьмешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.

Статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касьцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыяльным праяўленьнем творчасьці чалавека.

Акрамя будслаўскага фэсту, у пералік увайшлі, напрыклад, масьленічная абрадавая гульня «Пахаваньне дзеда» ў Гарадоцкім раёне й традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласьці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка й шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласьці, творчасьць майстра па вырабе музычных інструмэнтаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гарадзенскага раёна й інш.

Catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт