Logo Polskiego Radia
Print

Палітыка адкрытых дзьвярэй шкодзіць Мэркель

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2016 09:44
Палова немцаў выказваецца супраць ейнага перавыбару на пасаду канцлера Нямеччыны.
PAP/EPA/RAINER JENSEN

50% грамадзянаў Нямеччыны выступаюць супраць перавыбару Ангелы Мэркель на пасаду канцлера ФРГ. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, якія на сваіх старонках апублікавала выданьне „Bild am Sonntag”. Нагадаем, выбары ў Нямеччыне павінны адбыцца ў будучым годзе.

Паводле вынікаў апытаньня, палова рэспандэнтаў выступіла супраць Мэркель на пасадзе канцлера Нямеччыны. У сваю чаргу 42% пагаджаюцца, каб яна працягвала ўзначальваць нямецкі ўрад пасьля выбараў.

Для параўнаньня ў лістападзе мінулага году супраць Мэркель на пасадзе канцлера выказваліся 48% апытаных. У сваю чаргу падтрымлівала яе 45% рэспандэнтаў.

Паводле камэнтатараў, падзеньне аўтарытэту Мэркель, гэта вынік палітыкі „адчыненых дзьвярэй” у дачыненьні да мігрантаў.

Ведамства па справах міграцыі й бежанцаў Нямеччыны напярэдадні аб'явіла, што ў гэтым годзе краіна прыме ня больш за 300 тыс. мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу й Паўночнай Афрыкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт