Logo Polskiego Radia
Print

Зьменяцца правілы працаўладкаваньня ўкраінцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.08.2016 16:33
Заявы працадаўцаў заменяць дазволы, якія будуць выдаваць службы занятасьці.
GotCredit/flickr.com

З наступнага году памяняюцца правілы працаўладкаваньня ўкраінцаў у Польшчы. Цяперашнія заявы працадаўцаў аб намеры працаўладкаваньня працаўнікoў з Украіны заменяць дазволы, якія будуць выдаваць службы занятасьці.

Старшыня Польска-ўкраінскай гандлёвай палаты Яцэк Пяхота (Jacek Piechota) тлумачыць, што паколькі цяперашнія заявы працадаўцаў не рэгіструюцца на цэнтральным узроўні, то цяжка праверыць іх сапраўднасьць. У сувязі з гэтым, некаторыя працадаўцы выдаюць заявы для такой колькасьці рабочых, якой на самой справе яны не ў стане працаўладкаваць.

Дазволы, якія, пачынаючы з наступнага году, будуць выдаваць службы занятасьці, можна будзе лягчэй праверыць дзякуючы цэнтральнай рэгістрацыі.

Старшыня Польска-ўкраінскай гандлёвай палаты прызнае, што існуе рызыка, што чыноўнікі будуць мець праблему са своечасовай праверкай заяваў. Аднак узьнікла прапанова, каб аплаты за выдачу дазволаў заставаліся ў цэнтрах занятасьці, што дазволіць працаўладкаваць дадатковых чыноўнікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт