Logo Polskiego Radia
Print

Польшча імкнецца прыцягнуць фінансавыя ўстановы Лёндана

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2016 13:52
У чацьвер шэраг сустрэч па гэтым пытаньні ў сталіцы Вялікабрытаніі будзе весьці віцэ-прэм’ер Матэвуш Mаравецкі.
Polskie radio

Лёнданскія фінансісты, якія плянуюць пакінуць Вялікабрытанію разам з выхадам дзяржавы з ЭЗ, маглі б пераехаць у Польшчу.

У чацьвер шэраг сустрэч па гэтым пытаньні ў сталіцы Вялікабрытаніі будзе весьці віцэ-прэм’ер Матэвуш Mаравецкі (Mateusz Morawiecki). У яго заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі дзесяткаў банкаў ды інвэстыцыйных і пэнсійных фондаў. А ўжо сёньня паведамляе аб гэтым на вокладцы "Financial Times".

Маравецкі зьбіраецца ў Лёндан з пакетам прапановаў для найбуйнейшых банкаў у лёнданскім CITY, якія, па словах Маравецкага, ужо зьвязаліся з польскім урадам.

Што прапануе Польшча? Гранты на навучаньне новых супрацоўнікаў і ўнівэрсытэцкія праграмы, якія будуць рыхтаваць выпускнікоў для патрэбаў замежных банкаў і кампаній ІТ-галіны.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ён хоча паказаць Варшаву і Польшчу прывабным месцам для інвэстыцый. "Ня толькі ў Варшаве, але ў многіх гарадах Польшчы мы маем добра адукаваных людзей, прафэсійныя кадры й спэцыялістаў, якія перамагаюць у глябальных рэйтынгах", - адзначыў Mаравецкі.

"Калі Вялікабрытанія выступіць з ЭЗ, бо так вырашыў брытанскі народ, мы будзем мець вельмі прывабную пазыцыю, таму што мы, будучы найбуйнейшай эканомікай за межамі эўразоны і адначасова членам ЭЗ, маем доступ да ўсяго рынку ЭЗ", - падкрэсьліў Маравецкі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт