Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы хочуць увесьці забарону на гандаль у нядзелі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.09.2016 09:11
Прафсаюз „Салідарнасьць” сабраў ужо 350 тыс. подпісаў пад адпаведным законапраектам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Незалежны самакіроўны прафэсійны саюз „Салідарнасьць” у бліжэйшую пятніцу плянуе перадаць у Сэйм праект закона аб забароне на гандаль у нядзелю. Пра гэта паведаміў старшыня прафсаюза.

Пётр Дуда дадаў, што „Салідарнасьць” будзе зьбіраць подпісы падтрымкі пад праектам, пакуль прэзыдэнт Анджэй Дуда не падпіша закону.

Старшыня прафсаюзу „Салідарнасьць” заявіў, што на сёньняшні дзень сабрана больш за 350 тысяч подпісаў падтрымкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт