Logo Polskiego Radia
Print

Трэці трубатравод „Дружбы” будзе ўведзены ў эксплёатацыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2016 11:52
Даўжыня трубаправода, які ідзе ад беларускай мяжы да Плоцка, складае каля 250 км.
Photo: ru.wikipedia.org/Общественное достояние

Пасьля 13 гадоў будаўніцтва ў канцы верасьня й пачатку кастрычніка будзе ўведзены ў эксплёатацыю трэці трубаправод усходняй часткі сыстэмы магістральных нафтаправодаў „Дружба”. Новы трубаправод ідзе ад беларуска-польскай мяжы да Плоцка (Płock), а яго даўжыня складае каля 250 кілямэтраў.

Паводле старшыні Прадпрыемства па эксплёатацыі нафтаправодаў Ігара Васілеўскага (Igor Wasilewski), інвэстыцыя на 20% павялічыць магчымасьці перадачы нафты з Усходу ў Плоцк, то бок да 50 млн тон у год. Трэці трубаправод павінен зьменшыць нагрузку на два астатнія, першы зь якіх быў пабудаваны каля 50 гадоў таму.

Прадпрыемства па эксплёатацыі нафтаправодаў таксама плянуе пабудаваць 2 нафтасховішчы ў Гданьску. Агулам да 2020 году прадпрыемства прызначыць на інвэстыцыі каля 0,5 мільярда злотых.

Нагадаем, у красавіку Прадпрыемства па эксплёатацыі нафтаправодаў здала ў эксплёатацыю нафтавы тэрмінал у Гданьску. Гэта яшчэ адна інвэстыцыя, якая павінна прычыніцца да павышэньня энэргетычнай бясьпекі Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт