Logo Polskiego Radia
Print

Украіна спыніла імпарт газу з Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.09.2016 18:16
Па газаправодзе з Польшчы ў суткі пастаўляецца больш за 4 млн кубамэтраў газу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Украіна спыніла імпарт газу з Польшчы. Прычынай стала непаладка на газаправодзе ў Львоўскай вобласьці. Ліквідацыя аварыі можа заняць некалькі дзён.

Як паведамляе з Кіева карэспандэнт Польскага радыё, на адным з адрэзкаў трубаправоду, па які «блакітнае паліва» пастаўляецца з Польшчы, адбылася разгермэтызацыя. Кампанія «Укртрансгаз» мяркуе, што рамонт трубы можа заняць да трох дзён. У сувязі з гэтым фірма прыпыніла атрыманьне сыравіны з польскага боку.

Па газаправодзе ў Львоўскую вобласьць з Польшчы ў суткі пастаўляецца больш за 4 млн кубамэтраў газу. Украіна не купляе газу ў Расеі з-за высокай цаны, а пастаўляе з заходняга напрамку, перш за ўсё з Польшчы й Славаччыны.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт