Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пачынаецца масавы забой сьвіней у раёнах, ахопленых АЧС

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.09.2016 18:26
У мэтах прафіляктыкі ў раёнах, дзе зьявіліся ачагі АЧС, будзе адпраўлена на забой мінімум 100 тыс. сьвіней.
foto: pixabay.com

Польскія мясаперапрацоўчыя заводы гатовыя да прыёму й перапрацоўкі сьвініны з тэрыторый, ахопленых ачагамі афрыканскай чумы сьвіней (АЧС). Пра гэта паведаміў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Польшчы Яцэк Багуцкі. Паводле яго словаў, на паштэт і мясныя кансэрвы будзе перапрацавана мінімум 7 тыс. тон сьвініны.

У мэтах прафіляктыкі ў раёнах, дзе зьявіліся ачагі АЧС, будзе адпраўлена на забой мінімум 100 тыс. сьвіней. Жывёлаводы за кіляграм мяса атрымаюць рынкавую закупачную цану плюс кампэнсацыю.

Згаданыя крокі зьяўляюцца вынікам спэцыяльнага закону, які на днях быў прыняты Сэймам і Сэнатам Польшчы. Працы над ім працягваліся ўсяго толькі 5 дзён, што зьяўляецца свайго роду рэкордам у заканадаўчым працэсе. Закон павінен толькі яшчэ падпісаць прэзыдэнт.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт