Logo Polskiego Radia
Print

„Velcom” павысіў кошт паслуг сувязі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2016 07:33
Між іншым, з 25 верасьня адбылося павелічэньне абанэнцкай платы.
Photo: pixabay.com

Унітарнае прадпрыемства „Велком” (гандлёвыя маркі velcom і „Привет”) паведаміла пра павышэньне кошту сваіх некаторых паслуг сувязі.

Так, 25 верасьня адбылося павелічэньне абанэнцкай платы, кошту зыходнага галасавога трафіку некаторых тарыфных плянаў, пакетаў мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, міжнародных званкоў, роўмінгу, адначасовых узносаў, а таксама спэцыяльных і дадатковых паслуг.

Пры гэтым кошт выходных хвілін на большасьці тарыфных плянаў для фізычных і юрыдычных асоб застанецца нязьменным, а на тарыфных плянах „Прывітаньне, гарадок”, „Прывітаньне, землякі”, „Наш гарадок”, „Вам грошы”, „Сувязь без абавязацельстваў” у шэрагу тарыфных зон „адбудзецца істотнае зьніжэньне кошту званкоў у іншыя сеткі”.

З 1 кастрычніка на значнай частцы тарыфных плянаў для юрыдычных асоб, якія раней меркавалі малыя аб'ёмы паслуг, уключаных у абанэнцкую плату, будуць павялічаныя пакеты ўнутрасеткавых хвілін і трафіку перадачы даных.

Будзе таксама зьмененая працягласьць пэрыяду платнага спыненьня абавязацельстваў па абслугоўваньні абанэнцкага нумара.

Бязь зьмен застануцца памеры штомесячных плацяжоў за абсталяваньне, абанэнцкая плата тарыфных плянаў фіксаванага інтэрнэту, кошт мэгабайта тарыфнага пляну, у тым ліку звыш трафіку, уключанага ў тарыфны плян або пакет мабільнага інтэрнэту.

З новымі тарыфамі можна азнаёміцца на сайце кампаніі.

Апэратар „Velcom” пачаў ажыцьцяўляць у Беларусі камэрцыйную дзейнасьць па аказаньні паслуг і тавараў мабільнай сувязі з 16 красавіка 1999 году. З лістапада 2007 году ўваходзіць у склад холдынга „Telekom Austria Group”, аднаго зь вядучых тэлекамунікацыйных правайдараў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Колькасьць абанэнтаў „Velcom” перавышае 5 мільёнаў.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт