Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтва атамнай энэргіі адзначае сваё 60-годзьдзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2016 16:47
У Вене праходзіць традыцыйнае падсумаваньне дзейнасьці агенцтва за мінулы год.
pixabay.com/CC0 Public Domain

У Вене пачалася Генэральная канфэрэнцыя Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (International Atomic Energy Agency,IAEA). Пяцідзённая сустрэча супадае з шасьцідзясятай гадавінай заснаваньня агенцтва.

Канфэрэнцыя – гэта традыцыйнае падсумаваньне дзейнасьці агенцтва ў мінулым годзе, а таксама плянаваньне бюджэтных выдаткаў на наступны год і навуковы сымпозіюм. У рамках сьвяткаваньня 60-годзьдзя была падрыхтаваная фотавыстава й заплянаваны банкет.

Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі дзейнічае ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і займаецца выпрацоўкай бясьпечных і мірных спосабаў выкарыстаньня атамнай энэргіі.

Агенцтва вядзе маніторынг ядзернай дзейнасьці ў шматлікіх краінаў, у тым ліку прыглядаецца да ядзернай праграмы Ірана й неадназначных ядзерных выпрабаваньняў Паўночнай Карэі.

аз

Агенцтва атамнай энэргіі адзначае сваё 60-годзьдзе

У Вене праходзіць традыцыйнае падсумаваньне дзейнасьці агенцтва за мінулы год.

У Вене пачалася Генэральная канфэрэнцыя Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі. Пяцідзённая сустрэча супадае з шасьцідзесятай гадавінай заснаваньня агенцтва.

Канфэрэнцыя – гэта традыцыйнае падсумаваньне дзейнасьці агенцтва ў мінулым годзе, а таксама плянаваньне бюджэтных выдаткаў на наступны год і навуковы сымпозіюм. У рамках сьвяткаваньня 60-годзьдзя была падрыхтаваная фотавыстава й заплянаваны банкет.

Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі дзейнічае ў рамках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і займаецца выпрацоўкай бясьпечных і мірных спосабаў выкарыстаньня атамнай энэргіі.

Агенцтва вядзе маніторынг ядзернай дзейнасьці ў шматлікіх краінаў, у тым ліку, прыглядаецца да ядзернай праграмы Ірана й неадназначных ядзерных выпрабаваньняў Паўночнай Карэі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт