Logo Polskiego Radia
Print

Брытанская паліцыя супакойвае палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2016 13:18
У Варшаве брытанскія экспэрты сустрэліся з паліцыянтамі й прадстаўнікамі МЗС.
Photo:Yukiko Matsuoka/flickr.com/Commercial use allowed

Брытанская паліцыя супакойвае палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі, што мае плян эфэктыўнай барацбы са злачыннасьцю на глебе нянавісьці. Пра гэта падчас сустрэчы ў Варшаве пераконвалі брытанскія экспэрты, якія сустракаліся з паліцыянтамі й прадстаўнікамі МЗС Польшчы.

Нагадваем, цягам апошняга часу ў Вялікабрытаніі дайшло да шэрагу актаў варожасьці, накіраваных супраць польскіх імігрантаў. У сувязі з гэтым на пачатку месяца ў Лёндане пабывалі міністры замежных спраў і ўнутраных спраў Польшчы.

У мінулую пятніцу два прымасы – Англіканскага й Каталіцкага касьцёлаў Вялікабрытаніі - Джасьцін Уэлбі й Вінцэнт Нікалс, супольна адказалі на ліст прэзыдэнта Польшчы. Яны выказалі заклапочанасьць лёсам польскіх імігрантаў.

Нагадваем, Анджэй Дуда ў лісьце прасіў брытанскіх іерархаў зьвярнуць увагу на выпадкі варожасьці ў дачыненьні да палякаў у іх краіне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт