Logo Polskiego Radia
Print

Памёр Шымон Пэрэс

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2016 10:35
Былы прэзыдэнт Ізраіля быў ураджэнцам Беларусі.
PAP/EPA/RONEN ZVULUN/POOL

Мінулай ноччу ў шпіталі ля Тэль-Авіва памёр экс-прэзыдэнт і прэм’ер Ізраіля Шымон Пэрэс. 92-гадовы палітык быў шпіталізаваны ў палове верасьня пасьля перанесенага інсульту.

Шымон Пэрэс быў прэзыдэнтам Ізраіля ў 2007-2014 гадах, а пасаду прэм’ера займаў ад 1995 да 1996 году.

За перамовы зь лідарам Арганізацыі вызваленьня Палестыны Ясірам Арафатам, якія давялі да падпісаньня пагадненьняў у Осла, Пэрэс атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

Нагадаем, Шымон Пэрэс нарадзіўся ў 1923 годзе ў даваенным польскім Вішневе – цяпер гэта вёска на тэрыторыі Беларусі. У 1934 годзе разам зь сям’ёю ён пераехаў у Палестыну.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт