Logo Polskiego Radia
Print

Польшча паднялася ў рэйтынгу Сусьветнага эканамічнага форуму

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2016 13:17
Краіна была высока ацэненая ў галіне аховы здароўя і ўзроўня базавай адукацыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча паднялася на 36-е месца ў рэйтынгу найбольш канкурэнтаздольных эканомікаў у сьвеце. Пра гэта сьведчыць справаздача, падрыхтаваная экспэртамі Сусьветнага эканамічнага форуму.

На першым месцы, падобным чынам як і апошнім разам, апынулася Швэйцарыя. За ёю ў чарговасьці Сынгапур, ЗША й Нідэрлянды. Высокія пазыцыі ў рэйтынгу займаюць таксама Нямеччына, Вялікабрытанія, скандынаўскія краіны й Японія. Самы вялікі рост быў зафіксаваны ў выпадку Індыі.

Польшча, якая паднялася на 36-е месца, была высока ацэненая ў галіне аховы здароўя і ўзроўня базавай адукацыі. Значна горш палякі ацэненыя ў галіне інавацыяў, рынку працы й падатковага заканадаўства.

Аўтары справаздачы падкрэсьліваюць, што па ўсім сьвеце адзначаецца зьніжэньне адкрытасьці эканомікаў, што тармозіць разьвіцьцё.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт