Logo Polskiego Radia
Print

«Касьцёл не павінен зазіраць пад спадніцу» (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.10.2016 16:49
«Калі нехта, згодна са сваёй рэлігіяй, лічыць, што аборт – гэта нешта вельмі дрэннае, то ён няхай ня робіць».

Сёньня ля парлямэнта Польшчы ў Варшаве прайшла дэманстрацыя, арганізаваная камітэтам «Выратуем жанчын». Удзельнікі пратэставалі супраць таго, што на днях Сэйм (ніжэйшая палата парлямэнта) накіраваў на дапрацоўку ў адпаведны камітэт законапраект, які ўзмацняе жорсткасьць за штучнае перарываньне цяжарнасьці.
Законапраект падрыхтавалі кансэрватыўна-каталіцкія асяродзьдзі, яго падтрымлівае рыма-каталіцкі касьцёл. Нагадаем, большасьць мандатаў у парлямэнце Польшчы мае кансэрватыўная партыя «Права й справядлівасьць».

Маніфэстанты таксама зьвярталі ўвагу на тое, што законапраект камітэту «Выратуем жанчын», які прадугледжваў лібэралізацыю закона аб абортах, быў адхілены Сэймам у першым жа чытаньні. Праект закона прадугледжваў легалізацыю абортаў да 12 тыдня цяжарнасьці, а ў выпадках пагрозы жыцьцю маці альбо плоду ці ў выпадку, калі цяжарнасьць зьяўляецца вынікам згвалтаваньня – таксама па заканчэньні гэтага тэрміну.

«Я лічу, што кожны мае права вырашаць сам за сябе. Калі нехта, згодна са сваёй рэлігіяй, лічыць, што аборт – гэта нешта вельмі дрэннае, то ён няхай ня робіць. Нам не патрэбныя законы, якія ўрад і касьцёл хочуць нам навязаць», – кажа адна з пратэстуючых. Іншая з удзельніц пратэсту зазначыла, што «касьцёл не павінен зазіраць пад спадніцу».

Цяпер у Польшчы аборт можна зрабіць толькі ў трох выпадках: калі цяжарнасьць зьяўляецца вынікам згвалтаваньня, калі цяжарнасьць пагражае жыцьцю й здароўю маці альбо калі чалавечы плод мае сур’ёзныя дэфэкты разьвіцьця.

вс

фота: PAP/Paweł Supernak

/

/

/

/

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт