Logo Polskiego Radia
Print

Фільм „Валынь” увайшоў на экраны польскіх кінатэатраў (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.10.2016 11:04
Рэжысэр спадзяецца, што ўкраінцы ўспрымуць стужку са разуменьнем.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Зь сёньняшняга дня ў польскіх кінатэатрах можна будзе паглядзець фільм „Валынь”. Кінастужка рэжысэра Войцэха Смажоўскага (Wojciech Smarzowski) расказвае пра лёс жыхароў невялікай вёскі на Валыні падчас Другой сусьветнай вайны, у якой супольна жылі ўкраінцы, палякі й габрэі.

На жыцьцё герояў паўплывала спачатку савецкая акупацыя, а пазьней напад Трэцяга Рэйху на Савецкі Саюз, які абудзіў украінскія імкненьні да стварэньня незалежнай дзяржавы. Усё гэта прывяло да эскаляцыі ўзброеных дзеяньняў, якія ў 1943 годзе ператварыліся ў сапраўдную разьню польскага насельніцтва, зьдзейсьненую ўкраінскімі нацыяналістамі.

Войцех Смажоўскі тлумачыць, што ён хацеў, каб гэты фільм заахвоціў пацікавіцца гісторыяй палякаў, якія жылі на ўсходніх тэрыторыях даваеннай Польшчы.

Рэжысэр паясьняе, што ён не хацеў бы, каб стужка прычынілася да паглыбленьня падзелаў паміж палякамі і ўкраінцамі. Таму ён спадзяецца, што публіка ва Ўкраіне ўспрыме яе са разуменьнем.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт