Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска-польскі эканамічны форум пройдзе ў Менску 24 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 09:17
Форум праводзіцца ў мэтах разьвіцьця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
pixabay.com/Public Domain CC0

Беларуска-польскі эканамічны форум „Добрасуседзтва-2016” пройдзе ў Менску 24 кастрычніка, паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

Форум праводзіцца ў мэтах разьвіцьця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва й актывізацыі каапэрацыйных сувязей Беларусі й Польшчы ў розных сэктарах эканомікі.

Праграма форуму ўключае пленарнае паседжаньне й правядзеньне трох сэкцый: „Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва й разьвіцьцё”, „Стварэньне спрыяльнага інвэстыцыйнага клімату. Перавагі й рызыкі”. „Умовы вядзеньня бізнэсу. Адкрытая эканоміка й абарона рынку”.

Адбудзецца кантактна-каапэрацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі дзелавымі коламі.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт