Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца польскае Нацыянальнае паломніцтва ў Рым

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 17:33
Да тысячаў польскіх паломнікаў далучылася ўрадавая дэлегацыя на чале з кіраўніком МЗС Польшчы.
PAP/EPA/MAURIZIO BRAMBATTI

Тысячы вернікаў з усяго сьвету прынялі ўдзел у спэцыяльнай публічнай аўдыенцыі на плошчы сьвятога Пятра ў Ватыкане, арганізаванай з нагоды Юбілею Міласэрнасьці.

У сустрэчы з Папам рымскім Францішкам прысутнічалa таксама больш за 7 тысяч палякаў, якія ўдзельнічаюць у Нацыянальным паломніцтве ў Рым.

Амаль усе групы паломнікаў, якія прыбылі ў Ватыкан, плянуюць наведаць магілу сьвятога Папы Яна Паўла ІІ у базыліцы сьвятога Пятра. Нагадаем, 22 кастрычніка выпадае 38-я гадавіна інаўгурацыі пантыфікату Папы-паляка.

У Ватыкан прыбылі каля 50 польскіх біскупаў і 250 сьвятароў, а таксама ўрадавая дэлегацыя на чале зь міністрам замежных спраў Вітaльдам Вашчыкоўскім (Witold Waszczykowskim), кіраўнічкай Канцылярыі прэзыдэнта Малгажатай Садурскай (Małgorzata Sadurska), сьпікерамі Сэйму й Сэнату Польшчы й шматлікімі дэпутатамі й сэнатарамі.

Пасьля заканчэньня аўдыенцыі польская дэлегацыя ўсклала кветкі на магіле Яна Паўла ІІ.

У сваю чаргу міністар Вашчыкоўскі сустрэўся зь дзяржаўным сакратаром Апостальскай сталіцы кардыналам Петра Паралінам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт