Logo Polskiego Radia
Print

Ямал: у аварыі верталёта загінулі 19 чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 11:18
Паводле агенцтва ТАСС, 3 асобы ў цяжкім стане былі дастаўлены ў бальніцу.
Photo:yetdark/flickr.com/Commercial use allowed

19 чалавек загінулі ў выніку аварыі верталёта Мі-8 на расейскай паўвысьпе Ямал. Паводле агенцтва ТАСС, 3 чалавекі ў цяжкім стане былі дастаўлены ў бальніцу. Трагедыя адбылася ўчора позна ўвечары.

На борце машыны, якая належыць авіякампаніі „Сокал”, знаходзіліся 19 пасажыраў і 3 члены экіпажа.

Выратавальнікі прыбылі на месца аварыі толькі пасьля некалькі гадзінаў ад здарэньня. Паводле Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, у раёне трагедыі былі вельмі складаныя ўмовы надвор'я.

Агенцтва ТАСС паведамляе, што верталёт перавозіў нафтавікоў з Ванкору ў Новы Ўрэнгой.

Прычыны трагедыі будуць высьвятляць экспэрты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта й пракуроры Сьледчага камітэта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт