Logo Polskiego Radia
Print

ААН абвінавачвае сырыйскую армію ў выкарыстаньні хімічнай зброі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.10.2016 14:11
Паводле ААН, гэта ўжо трэці выпадак прымяненьня хімічнай зброі войскамі рэжыму ў Дамаску.
Photo:HonestReporting/flickr.com/Commercial use allowed

Сырыйскія ўрадавыя войскі напалі на горад Камінас (Qmenas) ў правінцыі Ідліб на поўначы Сырыі, 16 сакавіка 2015 году. Папярэдняя справаздача па гэтай справе не прадставіла дастатковых доказаў прымяненьня хімічнай зброі.

Аднак найноўшы даклад Арганізацыі Аб'яднаных Нацый даказвае, што ўсё ж дайшло да хімічнай атакі. Гэта ўжо трэці выпадак прымяненьня хімічнай зброі, пацьверджаны ААН. Даклад быў учора прадстаўлены Радзе Бясьпекі ААН.

У жніўні, пасьля гадавога сумеснага дасьледаваньня Арганізацыя Аб'яднаных Нацый і Арганізацыя па забароне хімічнай зброі заявілі, што верталёты ўрадавых войскаў скінулі хлёр на два гарады ў правінцыі Ідліб – раз 21 красавіка 2014 году й другі раз 16 сакавіка 2015 году.

аз



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт