Logo Polskiego Radia
Print

Brutto, Dzieciuki, Крамбамбуля выступілі ў найвялікшым клюбе Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 06.11.2016 12:18
У Варшаве прайшоў фэстываль «Партызан-рок», на які прыехалі некалькі соцень гледачоў зь Беларусі.
Aliaksandr Papko/radyjo.net

Больш за 500 гледачоў сабраліся ў варшаўскім клюбе Progresja, каб паслухаць гурты, якія сталі іконамі непакорнага беларускага року. На фэстывалі “Партызан-рок” выступілі гурты Brutto, Dzieciuki, “Крамбамбуля” і Hańbuki (сумесны праект гарадзенскай каманды Dzieciuki і кракаўскага гурту Hańba). Гэта музыкі, якія да нядаўняга часу не маглі выступаць, альбо ўсё яшчэ ня могуць выступаць на беларускай сцэне. Некалькі соцень чалавек спэцыяльна прыехалі на канцэрт зь Беларусі.

“Мір
“Мір хатам – вайна імпэрыям!” – на сцэне гарадзенскія Dzieciuki.

/

“Крамбамбуля”
“Крамбамбуля” парадавала баявымі песьнямі з нядаўняга альбому “Чырвоны штраль”, сваімі старымі любімымі творамі, такімі як “Турысты”, а таксама хітом NRM – песьняй “Партызанская”.

/

Заля
Заля самага вялікага ў Польшчы клюбу Progresja была поўнай.

/

/

/

“Ня
“Ня быць скотам!” – заклікае гурт Brutto.

/

/

Калі
Калі Brutto засьпяваў “Гары” і “Воіны сьвятла”, у зале зьявіліся сьцягі Ўкраіны.

/

На наступны год арганізатары плянуюць правесьці другі фэстываль “Партызан-рок”. Гэтым разам з удзелам польскіх і ўкраінскіх гуртоў.

Фотарэпартаж Аляксандра Папко.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт